Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці заходзіць план Трампа па замірэнні ва Украіне ў тупік?
🔸У Беларусі расце колькасць палітвязняў. Ці ёсць шанец, што яны выйдуць на волю падчас амністыі?
🔸Поўдзень Беларусі рыхтуецца нашэсця да машкары. У чым небяспекі і як засцерагчыся?
🔸Кітай запусціў інтэрнэт дзесяць-Джы. Дзе можа выкарыстоўвацца такая хуткасць і ці паставіць навацыя Кітай на новую прыступку прагрэсу?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rgBqJJmfuD0
😡 «Экстрэмістаў» не вызваляць па амністыі
Пра гэта заявіў прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі.
Праваабаронца Леанід Судаленка тлумачыць, што ўмовы амністыі і так выключалі вызваленне бальшыні палітвязняў: трэба, каб не было «парушэнняў», а палітвязням тыя «парушэнні» прыпісваюць за самыя абсурдныя рэчы.
👉 Падрабязней
❓ Што змяняецца для замежнікаў, якія працуюць у Польшчы?
Днямі ў Польшчы падпісалі некалькі важных законаў, якія рэгулююць працу замежнікаў.
👉 «Белсат» і юрыст па іміграцыйным праве Дар'я Грышановіч распавядаюць, якія новаўвядзенні могуць закрануць беларусаў у Польшчы.
🐶 Вось такі незвычайны пасажыр заўважаны ў Менску
Паглядзіце!
🫤 «Адчуваю сябе даволі паршыва»
Выданне «Welt am Sonntag» пагаварыла з грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам, якога летам 2024 года прыгаварылі да смяротнага пакарання ў Беларусі за тэрарыстычны акт. Але ўжо 1 жніўня яго вызвалілі ў межах міжнароднага абмену палоннымі.
💥 Узарваўся генерал расейскага Генштабу
Адбылося гэта ў яго ўласным аўтамабілі ў Падмаскоўі. Мяркуецца, што выбух быў менавіта на той вуліцы, дзе ён і пражываў.
Яраслаў Маскалік быў генералам і намеснікам начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штабу Узброеных Сіл РФ. Вядома, што ён уваходзіў у склад расейскай дэлегацыі на перамовах у «нармандскім фармаце» па заключэнні замірэння на Данбасе ў 2015 годзе.
💱 Курсы валютаў 25 красавіка
Долар і расейскі рубель страцілі. Еўра падрос на 1,6 капейку.
#курсывалютаў
😢 Спрэчка беларусаў у Нідэрландах скончылася забойствам і турмой
58-гадовага беларуса асудзілі да 12 гадоў турэмнага зняволення за забойства 25-гадовага калегі на аўтастаянцы недалёка ад мяжы з Бельгіяй.
Абодва былі беларускімі кіроўцамі і працавалі ў літоўскай транспартавай кампаніі «Finejas».
👉 Што прывяло да трагедыі, чытайце ў нашым артыкуле
😨 Вы здзівіцеся, колькі замежнікаў ідуць ваяваць супраць Украіны (амаль з усіх кантынентаў)
Толькі за год у Маскве было далучана каля паўтары тысячы замежнікаў! З іх – 71 беларус. Пра гэта стала вядома дзякуючы хакерам.
Хто гэтыя замежнікі? Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы ✍🏻
«Такой цаны на бульбу ў Беларусі не было ніколі»
Чаму знікае садавіна і агародніна ў крамах і ў чым галоўная небяспека для беларускай эканомікі — высвятляем з гасцямі «Двубою»: Аляксандрам Кныровічам і Вольгай Лойкай
▶️ Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
У Расеі заявілі, што гатовыя заключыць дамоўленасць па Украіне
Аднак, ёсць дэталі, якія «патрэбна дапрацаваць», – заявіў кіраўнік МЗС РФ Лаўроў у інтэрв’ю тэлеканалу CBS:
«Прэзідэнт ЗША лічыць – і, думаю, слушна – што мы рухаемся ў правільным кірунку. У сваёй заяве прэзідэнт згадаў дамоўленасць, і мы гатовыя да яе дасягнення. Але ёсць пэўныя дэталі, якія трэба дапрацаваць»
Таксама Лаўроў пахваліў Трампа і назваў яго «адзіным лідарам на Зямлі», які прызнае неабходнасць ліквідацыі «караневых прычынаў канфлікту» – намеру Украіны ўступіць у NATO.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Пакістан можа ўцягнуцца ў вайну
Не паспеў Лукашэнка паабяцаць прывезці 150 тысяч мігрантаў з Пакістана, як краіна апынулася на мяжы вайны з Індыяй. Што там здарылася і ці варта чакаць новага канфлікту – гэтым разам паміж ядравымі дзяржавамі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Марыя Калеснікава сустрэла пяты дзень народзінаў за кратамі
Беларуская палітзняволеная застаецца ў турме з 7 верасня 2020 года. Учора ёй споўнілася 43 гады. Святлана Ціханоўская запісала зварот з нагоды яе дня народзінаў. Глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Трамп абурыўся чарговым расейскім ударам па Украіне
«Уладзімір, спыніся!» – гэтак звярнуўся Трамп да Пуціна пасля апошняга ўдару. Цалкам зварот чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ Амністыі няма, рэпрэсіі працягваюцца
Восем тысяч зняволеных выйдуць на волю паводле амністыі, прымеркаванай да 80-годдзя сканчэння Другой усясветнай вайны.
Сярод вызваленых, аднак, не будзе палітвязняў. Адначасна ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі: напады на «нядобранадзейных» грамадзян і ператрусы ў іх дамах.
Што рабіць беларусам? Пра гэта размова з праваабаронцам у праграме «Студыя». 👈
💥 #галоўнае за 24 красавіка
✔️ Расея зноў атакавала Украіну
✔️ Нацбанк знайшоў спосаб падштурхнуць эканамічны рост
✔️ У «антырэпетытарскі» ўказ не ўвайшла адна з найбольш спрэчных нормаў
✔️ У Польшчы знік беларус
✔️ У Польшчы прынялі новы закон, які абмяжуе іншаземных студэнтаў
✔️ Трамп абурыўся расейскім ударам па Кіеве
✔️ Мельнікава праходзіць як пацярпелая асоба ў справе аб яе знікненні
📌 Пакістан, з якога Лукашэнка абяцае прывезці 150 тыс. мігрантаў, можа ўвязацца ў вайну
Прычына ў тэракце, які адбыўся на спрэчнай, але кантраляванай Індыяй тэрыторыі. У атацы Нью-Дэлі дэ-факта абвінаваціў Пакістан.
Ці чакаць новай вайны? 👉 Разбіраемся
📌 Стары і стомлены: Лукашэнка прызнае санкцыі, абяцае цяжкі год і мусіць ехаць у Расею
У Лукашэнкі распачынаецца «саюзны» марафон: цягам бліжэйшых тыдняў ён мусіць двойчы з'ездзіць у Расею. Пры гэтым выглядае занадта стомленым нават для свайго немаладога веку.
Сваёй пастве ў царкве самапрызначэнец прызнаўся пра ўплыў санкцыяў і зноў паабяцаў чарговы цяжкі год.
Польскі аналітык Каміль Клысіньскі тлумачыць гэта не жаданнем Лукашэнкі дамаўляцца з краінамі Захаду ў развязанні праблемаў нават коштам стратаў для Беларусі і яе грамадзянаў.
Гутарку журналіста Сяргея Пелясы з Камілем Клысіньскім глядзіце ў праграме «ПраСвет».
🕯 У Ватыкане адбудзецца цырымонія пахавання Папы Францішка
Яна пройдзе ў суботу аб 11:00 беларускага часу.
👉 «Белсат» пакажа трансляцыю з месца падзеяў.
😢 «Ты выбіраеш ці паесці табе ў гэтым месяцы ці сукенку купіць»
Зняволеным выдаюць адну сукенку на 10 гадоў. Калі табе трэба новая, ты мусіш яе альбо купіць альбо пісаць запытанне да кіраўніцтва турмы... аднак шанец, што табе выдадуць новае амаль ніякі.
А яшчэ вязням ушываюць лязо ў целагрэйкі і льюць халодную ваду ў боты.
Пра гэта распавяла ў праграме «Беларус беларусу» былая палітзняволеная Дар'я. 👉 Паслухайце яе гісторыю
📌 Як жылі беларусы ў гады Другой сусветнай вайны?
Беларусь падчас Другой сусветнай вайны запомнілася як Рэспубліка-партызанка, бо ў партызаны пайшлі 374 тысячы чалавек.
Што не так з гэткім брэндам і чаму ў СССР была толькі адна Партызанская Рэспубліка? 👉 Глядзіце ў новым выпуску «Міфы вайны».
❗️ У Воршы цягнік збіў дзяўчыну на вакзале
23-гадовая дзяўчына была ў навушніках і не заўважыла цягнік. На шчасце яна выжыла.
📌 У Беларусі павялічваюць памер бюджэту пражыткавага мінімуму (БПМ)
Цяпер ён будзе 462,58 рублі ў сярэднім на душу насельніцтва
У сувязі з гэтым аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, якія залежаць ад яго, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты.
☝️ Напрыклад, сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі, даплаты да пенсій, дапамога на дзяцей, дапамога па доглядзе інвалідаў першай групы і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️На пахаванне Папы Францішка запрасілі і лукашыстаў, і дэмсілы Беларусі
✔️Албанія адмяніла бязвіз з Беларуссю
✔️Вялікі пажар у Старых Дарогах
✔️Акцыя беларусаў супраць расейскай агрэсіі
✔️«Белсат» пакажа пахаванне Папы Францішка
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «У Польшчы налічылі $ 21 тысячу, у Грузіі – $ 7 тысячаў»
Якасныя стаматалагічныя паслугі ў Беларусі заўсёды былі дарагія. А ў Еўразвязе яшчэ даражэйшае.
На гэтым фоне ўсё большую папулярнасць набывае медычны турызм у краіны за межамі ЕЗ, дзе такія паслугі значна таннейшыя.
👉 Пагутарылі з беларусамі, якія ездзілі па зубы ў Албанію, Малдову, Турцыю, Грузію, параўналі кошты, а таксама запыталіся, як ставяцца стаматолагі ў Польшчы да такіх тураў.
🕯 Дзе пройдуць акцыі памяці «Чарнобыльскі шлях»
Беларусы ў Польшчы, Літве і Злучаных Штатах анансуюць акцыі на 39-ую гадавіну чарнобыльскай катастрофы.
У Беларусі ўлады ладзяць лакальныя акцыі памяці, але анонсу цэнтральнай знайсці не ўдалося.
👉 Дзе яшчэ пройдуць акцыі памяці
Пайшоў з жыцця 41-гадовы супрацоўнік АМАПу Дзмітрый Манчык
У яго была працяглая хвароба.
Ён разам са сваім братам прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных акцый пратэсту. За асаблівую жорсткасць нават атрымаў заахвочванне ад начальства – распавядае праект «luka.zone».
Сілавік працаваў як кіроўцам АМАПу, так і пазней інспектарам-дзяжурным аператыўнай роты.
Кіеў расчараваўся ў прапановах ЗША і можа рыхтавацца да спынення падтрымкі
Украінскі чыноўнік ананімна паведаміў выданню BILD, што прапанаваныя ЗША ўмовы мірнага пагаднення не адпавядаюць інтарэсам Украіны. Паводле яго слоў, гэта можа прывесці да поўнага спынення падтрымкі:
«Мы рыхтуемся да найгоршага сцэнара – а менавіта да спынення падтрымкі з боку ЗША»
Таксама Украіна выказвае незадаволенасць адсутнасцю ціску (з боку Трампа) на Пуціна і нежаданнем узмацняць санкцыі супраць Расеі.
«Мы спадзяваліся, што гэта ўсяго толькі яго перамоўная тактыка. Але ён не цісне на Пуціна, не ўводзіць ніякіх санкцый і нават не выказвае публічнага абурэння з нагоды жорсткіх атак на мірных грамадзян Украіны»
Чыноўнік падкрэсліў, што Украіна не здасца проста так:
«Нават калі б урад хацеў пайсці на гэта – а гэта не так – народ выступіў бы супраць»
😳 Албанія – усё: бязвізавага рэжыму не будзе
Бязвізавы рэжым для беларусаў быў спынены на прапанову міністра Еўропы і замежных справаў. Пра гэта паведамляюць урадавыя крыніцы Албаніі.
Гэтак колькасць краін бязвізавага ўезду для беларусаў становіцца ўсё менш. А паводле «бязвізавай моцы» беларускі пашпарт на 50-м месцы ў свеце.
Больш чытайце на сайце Белсату. 👈
☝️ Грошы на крыві: як беларускія прадпрыемствы зарабляюць на вайне
Сотні мільёнаў даляраў – такія грошы на вайне Расеі з Украінай зарабіла толькі адна кампанія з Беларусі.
У сапраўднасці ж да расейскага ваенна-прамысловага комплексу сталіся прывязанымі сотні дзяржаўных і прыватных беларускіх прадпрыемстваў.
Усе яны працуюць на вайну.
Падрабязнасці дазнавайцеся ў праграме "Аб'ектыў".👈
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 красавіка
🔻 Сілавікі ў Дзяржынску робяць ператрусы ў беларусаў, якія з'ехалі за мяжу
🔻 Рэжым анансаваў вялікую амністыю да 80-годдзя Перамогі
🔻 Марыя Калеснікава сустрэла пяты дзень народзінаў за кратамі
🔻 Папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🔻 Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
🤔 Лукашэнку чакае цяжкі марафон
Наступныя некалькі тыдняў будуць інтэнсіўнымі, таму дыктатар вырашыў вярнуўся да сваіх каранёў. Як ён сябе паводзіў на малой радзіме? Чаму ў царкве казаў пра цяжкі год і прызнаў уплыў санкцыяў? Дзеля чаго ён два разы цягам двух тыдняў паляціць у Расею?
👉 Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Прасвет»