Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 «У Польшчы налічылі $ 21 тысячу, у Грузіі – $ 7 тысячаў»
Якасныя стаматалагічныя паслугі ў Беларусі заўсёды былі дарагія. А ў Еўразвязе яшчэ даражэйшае.
На гэтым фоне ўсё большую папулярнасць набывае медычны турызм у краіны за межамі ЕЗ, дзе такія паслугі значна таннейшыя.
👉 Пагутарылі з беларусамі, якія ездзілі па зубы ў Албанію, Малдову, Турцыю, Грузію, параўналі кошты, а таксама запыталіся, як ставяцца стаматолагі ў Польшчы да такіх тураў.
🕯 Дзе пройдуць акцыі памяці «Чарнобыльскі шлях»
Беларусы ў Польшчы, Літве і Злучаных Штатах анансуюць акцыі на 39-ую гадавіну чарнобыльскай катастрофы.
У Беларусі ўлады ладзяць лакальныя акцыі памяці, але анонсу цэнтральнай знайсці не ўдалося.
👉 Дзе яшчэ пройдуць акцыі памяці
Пайшоў з жыцця 41-гадовы супрацоўнік АМАПу Дзмітрый Манчык
У яго была працяглая хвароба.
Ён разам са сваім братам прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных акцый пратэсту. За асаблівую жорсткасць нават атрымаў заахвочванне ад начальства – распавядае праект «luka.zone».
Сілавік працаваў як кіроўцам АМАПу, так і пазней інспектарам-дзяжурным аператыўнай роты.
Кіеў расчараваўся ў прапановах ЗША і можа рыхтавацца да спынення падтрымкі
Украінскі чыноўнік ананімна паведаміў выданню BILD, што прапанаваныя ЗША ўмовы мірнага пагаднення не адпавядаюць інтарэсам Украіны. Паводле яго слоў, гэта можа прывесці да поўнага спынення падтрымкі:
«Мы рыхтуемся да найгоршага сцэнара – а менавіта да спынення падтрымкі з боку ЗША»
Таксама Украіна выказвае незадаволенасць адсутнасцю ціску (з боку Трампа) на Пуціна і нежаданнем узмацняць санкцыі супраць Расеі.
«Мы спадзяваліся, што гэта ўсяго толькі яго перамоўная тактыка. Але ён не цісне на Пуціна, не ўводзіць ніякіх санкцый і нават не выказвае публічнага абурэння з нагоды жорсткіх атак на мірных грамадзян Украіны»
Чыноўнік падкрэсліў, што Украіна не здасца проста так:
«Нават калі б урад хацеў пайсці на гэта – а гэта не так – народ выступіў бы супраць»
😳 Албанія – усё: бязвізавага рэжыму не будзе
Бязвізавы рэжым для беларусаў быў спынены на прапанову міністра Еўропы і замежных справаў. Пра гэта паведамляюць урадавыя крыніцы Албаніі.
Гэтак колькасць краін бязвізавага ўезду для беларусаў становіцца ўсё менш. А паводле «бязвізавай моцы» беларускі пашпарт на 50-м месцы ў свеце.
Больш чытайце на сайце Белсату. 👈
☝️ Грошы на крыві: як беларускія прадпрыемствы зарабляюць на вайне
Сотні мільёнаў даляраў – такія грошы на вайне Расеі з Украінай зарабіла толькі адна кампанія з Беларусі.
У сапраўднасці ж да расейскага ваенна-прамысловага комплексу сталіся прывязанымі сотні дзяржаўных і прыватных беларускіх прадпрыемстваў.
Усе яны працуюць на вайну.
Падрабязнасці дазнавайцеся ў праграме "Аб'ектыў".👈
#рэпрэсіі Асноўнае за 24 красавіка
🔻 Сілавікі ў Дзяржынску робяць ператрусы ў беларусаў, якія з'ехалі за мяжу
🔻 Рэжым анансаваў вялікую амністыю да 80-годдзя Перамогі
🔻 Марыя Калеснікава сустрэла пяты дзень народзінаў за кратамі
🔻 Папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🔻 Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
🤔 Лукашэнку чакае цяжкі марафон
Наступныя некалькі тыдняў будуць інтэнсіўнымі, таму дыктатар вырашыў вярнуўся да сваіх каранёў. Як ён сябе паводзіў на малой радзіме? Чаму ў царкве казаў пра цяжкі год і прызнаў уплыў санкцыяў? Дзеля чаго ён два разы цягам двух тыдняў паляціць у Расею?
👉 Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Прасвет»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як беларускія кампаніі дапамагаюць расейскаму ВПК абыходзіць санкцыі
🔸Зноў абвастрэнне і непаразуменне ў перамоўным працэсе пра мір ва Украіне. Ці гэта тлустая кропка? Што будзе, калі Штаты адмовяцца надалей пасярэднічаць?
🔸Чаму дагэтуль не паўстаў агульны рынак нафты і каму ён будзе выгаднейшы – Лукашэнку ці Крамлю?
🔸Студыі разам з Алесям Бураковым абмяркуем амністыю і рэпрэсіі з Антонам Пянькоўскім паразмаўляем, што ж адбываецца з перамовамі, да чаго можа прывесці, калі Трамп выйдзе з працэсу?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/qt_6dznhQgM
🫤 «Наступствы былі б такія, якіх Беларусь яшчэ не ведала»
Беларусь гатовая ўзяць на працу 100–150 тысячаў пакістанскіх работнікаў. Але ці сапраўды яны прыбудуць у Беларусь і што такога дрэннага адбываецца ў беларускай эканоміцы, каб Лукашэнка непрыхавана звяртаўся па дапамогу мігрантаў?
👉 Разбіраемся, што адбываецца ў беларускай эканоміцы
👩🎓 Без права на працоўны ВНЖ і абавязковы экзамен па польскай мове для паліцэальнай школы
У Польшчы прынялі новы закон «Аб змене некаторых законаў з мэтай ліквідацыі парушэнняў у візавай сістэме Рэспублікі Польшча», які ўводзіць новыя абмежаванні для замежных студэнтаў.
👉 «Белсат» і юрыст па іміграцыйным праве Дар'я Грышановіч распавядаюць, што зменіцца для беларусаў у Польшчы з яго ўвядзеннем.
📌 Ужо два тыдні няма звестак ад беларуса Паўла Бялюціна
Мужчына жыў у Польшчы. Яго падазравалі ў сувязі з КДБ. Пра яго знікненне «Еўрарадыё» паведаміла яго жонка.
Вядома, што ў 2022 годзе Бялюціна асудзілі да «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады.
☝️ Падчас выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання ў 2024 годзе ён балатаваўся ў яе ад аб’яднання «Салідарнасць», але быў выключаны са спісу пасля таго, як у базе зваротаў у КДБ, здабытай «Кіберпартызанамі», знайшлі ягоны данос на палітвязня Мікалая Аўтуховіча.
👩🏫 «Zoom» можна: у «антырэпетытарскі» ўказ не ўвайшла адна з найбольш спрэчных нормаў
Гэта вынікае з апублікаваных на сайце Pravo.by вынікаў грамадскага абмеркавання.
👉 Акрамя гэтага, у праекце было зроблена яшчэ некалькі ўдакладненняў
🤔 Расейская мова – гэта дыялект беларускай?
А колькі ўсяго існуе дыялектаў беларускай мовы? І чаму гаворка жыхароў Ашмянскага раёну прэтэндуе на статус асобнага дыялекту?
👉 Пра ўсё гэта даведаецеся ў новым выпуску праграмы «Мова нанова»
📌 «Рэжым без разбору б’е ўсіх»
У сацсетках завірусілася відэа, як замежнікі ўчынілі бойку ў Гомлі. А нядаўна Лукашэнка заявіў, што прывязе ў Беларусь150 тысяч пакістанцаў.
І хоць паводле ўладаў Беларусі, у бойцы ўдзельнічалі не пакістанцы, а мараканцы, адбыўся невялікі сацыяльны выбух. У сацсетках адбываецца вэрхал – людзі пакідаюць безліч злых расісцкіх каментароў. А сілавікі пачалі праходзіць да тых, хто гэтыя каментары пакідае.
Але ж рэжым сам гэтага дабіваўся. «Браты славяне» і «Вялікая Расея» – гэта тое, што льецца з прапагандысцкіх каналаў. Дык чаму цяпер прэтэнзіі? 👉 Разбіраемся
😨 Вы здзівіцеся, колькі замежнікаў ідуць ваяваць супраць Украіны (амаль з усіх кантынентаў)
Толькі за год у Маскве было далучана каля паўтары тысячы замежнікаў! З іх – 71 беларус. Пра гэта стала вядома дзякуючы хакерам.
Хто гэтыя замежнікі? Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы ✍🏻
«Такой цаны на бульбу ў Беларусі не было ніколі»
Чаму знікае садавіна і агародніна ў крамах і ў чым галоўная небяспека для беларускай эканомікі — высвятляем з гасцямі «Двубою»: Аляксандрам Кныровічам і Вольгай Лойкай
▶️ Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
У Расеі заявілі, што гатовыя заключыць дамоўленасць па Украіне
Аднак, ёсць дэталі, якія «патрэбна дапрацаваць», – заявіў кіраўнік МЗС РФ Лаўроў у інтэрв’ю тэлеканалу CBS:
«Прэзідэнт ЗША лічыць – і, думаю, слушна – што мы рухаемся ў правільным кірунку. У сваёй заяве прэзідэнт згадаў дамоўленасць, і мы гатовыя да яе дасягнення. Але ёсць пэўныя дэталі, якія трэба дапрацаваць»
Таксама Лаўроў пахваліў Трампа і назваў яго «адзіным лідарам на Зямлі», які прызнае неабходнасць ліквідацыі «караневых прычынаў канфлікту» – намеру Украіны ўступіць у NATO.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Пакістан можа ўцягнуцца ў вайну
Не паспеў Лукашэнка паабяцаць прывезці 150 тысяч мігрантаў з Пакістана, як краіна апынулася на мяжы вайны з Індыяй. Што там здарылася і ці варта чакаць новага канфлікту – гэтым разам паміж ядравымі дзяржавамі – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Марыя Калеснікава сустрэла пяты дзень народзінаў за кратамі
Беларуская палітзняволеная застаецца ў турме з 7 верасня 2020 года. Учора ёй споўнілася 43 гады. Святлана Ціханоўская запісала зварот з нагоды яе дня народзінаў. Глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Трамп абурыўся чарговым расейскім ударам па Украіне
«Уладзімір, спыніся!» – гэтак звярнуўся Трамп да Пуціна пасля апошняга ўдару. Цалкам зварот чытайце ў нашым артыкуле (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ Амністыі няма, рэпрэсіі працягваюцца
Восем тысяч зняволеных выйдуць на волю паводле амністыі, прымеркаванай да 80-годдзя сканчэння Другой усясветнай вайны.
Сярод вызваленых, аднак, не будзе палітвязняў. Адначасна ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі: напады на «нядобранадзейных» грамадзян і ператрусы ў іх дамах.
Што рабіць беларусам? Пра гэта размова з праваабаронцам у праграме «Студыя». 👈
💥 #галоўнае за 24 красавіка
✔️ Расея зноў атакавала Украіну
✔️ Нацбанк знайшоў спосаб падштурхнуць эканамічны рост
✔️ У «антырэпетытарскі» ўказ не ўвайшла адна з найбольш спрэчных нормаў
✔️ У Польшчы знік беларус
✔️ У Польшчы прынялі новы закон, які абмяжуе іншаземных студэнтаў
✔️ Трамп абурыўся расейскім ударам па Кіеве
✔️ Мельнікава праходзіць як пацярпелая асоба ў справе аб яе знікненні
📌 Пакістан, з якога Лукашэнка абяцае прывезці 150 тыс. мігрантаў, можа ўвязацца ў вайну
Прычына ў тэракце, які адбыўся на спрэчнай, але кантраляванай Індыяй тэрыторыі. У атацы Нью-Дэлі дэ-факта абвінаваціў Пакістан.
Ці чакаць новай вайны? 👉 Разбіраемся
🪖 BYSOL аб'явіў збор на тэхніку для беларускіх добраахвотнікаў
Тактычная група «Eisenhyänen» была сфармаваная восенню 2023 года з беларускіх добраахвотнікаў, каб змагацца супраць расейскай агрэсіі.
Зараз байцы патрабуюць пазадарожнік, квадрацыкл і набор акумулятарнага інструменту.
👉 Як дапамагчы ТУТ
📌 Мельнікава праходзіць як пацярпелая асоба ў справе аб яе знікненні
Следства вядуць на падставе артыкулу пра «Незаконнае пазбаўленне волі», паведаміў Павел Латушка са спасылкай на польскую пракуратуру.
☝️ Раней польская пракуратура паведаміла «Белсату», што не дае згоды на разгалошванне справы Мельнікавай на гэтым этапе следства.
🙈 «Уладзімір, СПЫНІСЯ!»
Трамп абурыўся расейскім ударам па Кіеве.
«Я не задаволены расейскімі ўдарамі па КІЕВЕ. Гэта непатрэбна і вельмі недарэчна па часе. Уладзімір, СПЫНІСЯ! 5000 салдатаў штотыдзень гінуць. Давайце ЗРОБІМ мірную дамову!»
🤔 «Кваліфікаваныя пакістанцы нам проста не свецяць»
Вольга Лойка і Аляксандр Кныровіч у эфіры праграмы «Двубой» абмяркоўваць ці паедуць у Беларусь работнікі з Пакістану на заклік Лукашэнкі?
👀 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Белсат NEWS»
🤨 «Самалёт» на дарозе і рэкорд свайго часу
Паглядзіце на гэты цуд тэхнікі з мінулага!
🤯 Вось такая «аргабудучыня»: пакуль мануальную працу паўсюль замяняюць машыны, беларускія дзяўчыны рукамі круцяць рухавік
Паглядзіце, чым займаюцца студэнты ў Беларускай Сельгасакадэміі.
💱 Курсы валютаў 24 красавіка
Долар падняўся прыкладна на паўтары капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель нязначна саслабеў.
#курсывалютаў
📌 Нацбанк знайшоў спосаб падштурхнуць эканамічны рост
Дзеля гэтага вырашылі даваць прадпрыемствам гэтак званыя інвестыцыйныя крэдыты, што будуць таннейшымі за іншыя пазыкі.
👉 Эканамістка Настасся Лузгіна ў размове з «Белсатам» папярэдзіла, што пры найгоршым сцэнары такое раздаванне грошай цяпер можа прывесці да сур'ёзнага крызісу ў будучыні.